Чыгунка – не гульнёвая пляцоўка


З 12 па 16 верасня на Жабінкаўшчыне праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы на чыгунцы “Бяспека”.
Нагадваем вам правілы паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Забараняецца: праходзіць праз рэйкі ў не ўсталяваных для гэтых мэтаў месцах; перасякаць чыгуначныя пуці па пешаходных пераходах перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў; паднімацца на апоры кантактнай сеткі і вагоны, што стаяць пад ёй; пераходзіць ці пераязджаць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбауме ці працуючай светагукавой сігналізацыі; падлазіць пад вагоны або пералазіць паўз аўтасцэпкі вагонаў; пераходзіць чыгуначныя пуці, не ўпэўніўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага накірунку; праходзіць па чыгуначных мастах.
Валерый КАНДРАЦЮК, часова выконваючы абавязкі ААПП Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*