Пра асноўныя накірункі дзейнасці «Белай Русі»

IMG_0521
Святлана КІСЛАЯ.
Фота аўтара.

Адбылася IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У яе рабоце ўдзельнічалі 37 дэлегатаў, старшыня райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, старшыні сельвыканкамаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама.
Са справаздачным дакладам выступіў старшыня савета Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Аляксандр Апекуноў. Ён адзначыў, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” узнікла ў канцы 2007 года ў выніку рэарганізацыі шасці абласных і Мінскага гарадскога ГА “Белая Русь” шляхам іх зліцця. Сваёй мэтай гэтая арганізацыя ставіць садзеянне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Жабінкаўская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” пачала свой адлік з 25 студзеня 2008 года і налічвала 23 чалавекі ў трох пярвічках. Зараз у яе шэрагах 568 чалавек, а колькасць пярвічак “вырасла” ў 10 разоў. Яны ёсць ва ўсіх дзевяці сельгаспрадпрыемствах і чатырох прамысловых арганізацыях.
У раённую арганізацыю прыходзяць людзі, якія падтрымліваюць палітыку ў інтарэсах большасці насельніцтва, праводзімую Прэзідэнтам і Урадам Рэспублікі Беларусь. На ўзроўні раённай і пярвічных арганізацыяй, на першае месца ставяцца арганізацыя мерапрыемстваў сацыяльнага накірунку, якія фарміруюць адказнае стаўленне да мінулага, сучаснага і будучага сваёй краіны.
Аляксандр Пятровіч нагадаў прысутным, якія мерапрыемствы праводзіліся ў справаздачным перыядзе. Так, члены РГА “Белая Русь” удзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі 2015 і 2016 гадоў, праводзілі пікеты, збіралі подпісы ў падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, былі ў складзе назіральнікаў, а таксама ўваходзілі ў тэрытарыяльную і ўчастковыя камісіі.
Раённы савет РГА “Белая Русь” актыўна супрацоўнічае з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі: “БРСМ”, ветэранскай арганізацыяй, прафсаюзам работнікаў АПК. Сябры “Белай Русі” ў справаздачны перыяд удзельнічалі ў сумесных мерапрыемствах раённага ўзроўню: “Уладар вёскі”, “Дажынкі”, “Містэр года”, спаборніцтвах санітарных дружын, “Рыбалоў Жабінкаўшчыны”, “У Новы год – з Белай Руссю”, “Залатое пяро Белай Русі” і інш.
Раённая арганізацыя надае ўвагу грамадзянскасці і патрыятызму. Штогод віншуюць і ўручаюць падарункі жанчынам, якія нарадзілі дзетак 3 ліпеня – у Дзень Незалежнасці Беларусі. Таксама арганізуюцца велапрабегі па памятных мясцінах раёна.
Сярод добрых спраў “Белай Русі” – дабрачыннасць. Штогод віншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні горада і вёсак і многае іншае.
Пад час свайго выступлення Аляксандр Апекуноў адзначыў актыўнасць членаў пярвічак жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цукровага і камбікормавага заводаў, ПМК-19.
У абмеркаванні дакладаў старшыні савета Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі Галіны Акуліч прынялі ўдзел Аляксандр Кандрацюк, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ЖКГ і Тамара Чапрасава, намеснік дырэктара камбікормавага завода.
– Наша пярвічка налічвае 32 чалавекі, – гаварыў Аляксандр Мікалаевіч Кандрацюк. – Жа-бінкаўская ЖКГ – арганізацыя, якая клапоціцца аб чысціні і добраўпарадкаванні. Таму мы лічым правядзенне месячнікаў і суботнікаў вельмі важнымі і самі прымаем у іх актыўны ўдзел. Не прапускаем мерапрыемствы, якія праводзіць раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” сумесна з аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аховай здароўя.
Аляксандр Кандрацюк унёс слушную прапанову: перадаць на баланс ЖКГ спортінвентар ФАУ “Юнацтва”, які размешчаны ў іх адміністрацыйным будынку. Абсталяванне ў ім даўно патрабуе абнаўлення і рамонту. Трэнажоры карыстаюцца попытам сярод моладзі, а калі давесці да лагічнага завяршэння задуманае, у насельніцтва ён будзе карыстацца яшчэ большай папулярнасцю і спрыяць здароваму ладу жыцця.
Тамара Мікалаеўна Чапрасава ў сваім выступленні расказала, што ў пярвічную арганізацыю “Белай Русі” на камбікормавым заводзе ўваходзяць 24 чалавекі пад кіраўніцтвам актыўнага і добрасумленнага работніка Андрэя Жураўлёва. Сябры пярвічкі таксама актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх раённых і ўнутрызаводскіх мерапрыемствах. Вельмі актыўна работнікі камбікормавага завода праяўляюць сябе ў выбарчых кампаніях, што праводзяцца ў рэспубліцы: выступаюць назіральнікамі на выбарах, членамі камісій, збіраюць подпісы, і гэтым праяўляюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён выказаў словы ўдзячнасці ўсім прысутным за садзейнічанне прагрэсіўным сілам грамадства ў пабудове квітнеючай краіны.
– Вельмі правільна, што ў прыярытэце “Белай Русі” адказнае стаўленне да мінулага, сучаснага і будучага, – падкрэсліў Дзмітрый Мікалаевіч. – Гэта павінна стаць адным з накірункаў дзейнасці грамадскага аб’яднання.
Кіраўнік раёна пажадаў арганізацыі мець абсталютнае адзінства, свабоду – і заўжды з любоўю ставіцца да справы.
Госць канферэнцыі – намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Лашч падкрэсліў, што адна з задач “Белай Русі”, якая налічвае па краіне звыш 168 тысяч чалавек, дапамагаць людзям знайсці сваё месца ў жыцці, самарэалізоўвацца і самаўдасканальвацца.
Васіль Васільевіч выканаў таксама і прыемную місію – узнагародзіў Граматай РГА “Белая Русь” Тамару Чапрасаву і ўручыў Лісты падзякі Надзеі Кавальчук і Аляксандру Кандрацюку.
Дэлегаты прызналі работу Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” за справаздачны перыяд здавальняючай, зацвердзілі даклад рэвізійнай камісіі, прынялі пастанову канферэнцыі.
Затым удзельнікі яе адкрытым галасаваннем абралі новы савет раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Старшынёй выбраны Аляксандр Апекуноў. У яго склад увайшло 15 сяброў гэтай грамадскай суполкі.
Дэлегатамі на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю РГА “Белая Русь” сталі Аляксандр Апекуноў, Аляксандр Кандрацюк і Вера Бортнік.
На здымку: намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Васіль Лашч уручае Ліст падзякі Аляксандру КАНДРАЦЮКУ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*