Па мішэнях!

23b8a431da9029a6052d3fe8010485e1

Брэсцкая ТАС ДТСААФ сумесна з 38-ай дэсантнай брыгадай правяла штогадовыя спаборніцтвы па стральбе з баявой зброі АК-74. Прысвечана яно было 72-ім угодкам Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю стварэння ДТСААФ.

Высвятлялі самага лепшага стралка сярод 240 вучняў школ з Брэста, а таксама Брэсцкага і Жабінкаўскага раёна.

На палігоне, нягледзячы на кепскае халоднае надвор’е, усе ўдзельнікі 24 каманд стараліся паказаць найлепшы вынік на агнявым рубяжы. Ваеннаслужачыя вайсковай часці 92616 дапамагалі будучым салдатам заражаць зброю, карэкціравалі агонь і правяралі расход боепрыпасаў.

У выніку спаборніцтваў аказалася, што самыя трапныя стралкі вучацца ў СШ № 20 г. Брэста. Другое месца занялі школьнікі СШ № 26 і трэцяе – СШ № 28. Адна з каманд Жабінкі аказалася акурат у “залатой сярэдзіне”.

Юрый КОЗІК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.