Старшакласнікі нашай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната ўдзельнічалі ў рэспубліканскім пазнаваўчым конкурсе “Бачна-нябачна”, прысвечаным 120-годдзю школы невідушчых у Беларусі. Ён адбыўся ў сталіцы пад эгідай цэнтральнага праўлення грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”. У камандзе з Жабінкі былі Дар’я Асіпук, Карына Завяржэнец, Павел Галавач, Андрэй Сухарэвіч, Юлія Туз і кіраўнік Ала Мікалаеўна Акуліч.
Конкурс складаўся з 7 тураў. У “Візітоўцы” ўдзельнікі давалі назвы сваім камандам, чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі. У “Свеце гукаў” трэба было вызначыць 10 гукаў акаляючага асяроддзя. У “Чароўным куфэрку” школьнікі стараліся навобмацак зразумець, што ў ім схавана. У “Крыжаванцы” давалі адказы па тэматыцы: вядомыя невідушчыя людзі, віды спорту, ім даступныя і г. д. У “Дартсе” гулялі з завязанымі вачамі. Самымі цікавымі былі туры “Назад, у будучае” і “Сацыяльная рэклама”.
Дзеці з Жабінкі паказалі найлепшыя вынікі ў гэтых турах. У выніку вучні нашай школы атрымалі дыплом ІІІ ступені і прызы ад ГА “БелТІЗ” – навушнікі, а яшчэ знайшлі шмат сяброў.
Хрысціна АНДРАСЮК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%