Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Наша краіна адзначыла чарговую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Не згасне памяць пра тых, хто крывёю і жыццём здабываў мірнае неба над галавою. Ля помніка загінулым воінам і партызанам у Жабінцы – свежыя кветкі і вянкі. На гэтае святое месца днямі завіталі юныя маракі з Брэста і ўшанавалі памяць загінулых.
– Мы вітаем вас, каманду патрыятычнага марафона “Памяць”, – пад час жалобнага мітынгу гаварыў Аляксей Пятроў, начальнік абасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў. – Сімвалічна, што марафон адбываецца пасля Дня Перамогі. Чалавек жывы, пакуль аб ім памятаюць нашчадкі. Вы, выхаванцы Цэнтра юных маракоў флатыліі Брэста – таму пацвярджэнне. Ваш маршрут пралягае па святых мясцінах Беларусі, дзе больш за сем дзесяцігоддзяў назад вяліся крывавыя баі. Наша зямля нарадзіла і выхавала нямала слынных герояў. Памяць аб іх не павінна згаснуць.
Аляксей Анатольевіч пажадаў юным маракам шчаслівай дарогі. Яны ўсклалі кветкі да помніка і працягнулі маршрут.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%