Кубак заваявалі цукравары

IMG_8311 IMG_8314 IMG_8350

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
У суботу ў ФАУ “СК “Бадзёрасць” адбыўся фінальны тур Жабінкаўскай футбольнай лігі IV сезону. Нагадаем, што ў ёй на працягу 7 тыдняў 11 каманд спаборнічалі за званне пераможцы. На гэтую відовішную гульню сабралася вельмі многа балельшчыкаў, якія падтрымлівалі баявы дух спартсменаў з 15.30 да 20.00 гадзін вечара.
Нарэшце доўгачаканы момант: пад гукі гімна аб’яўляюцца пераможцы. Ніна Уладзіміраўна Калыбская, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі разам з Сяргеем Казямірам, намеснікам дырэктара ФАУ “СК “Бадзёрасць”, цёпла павіншавалі ўдзельнікаў з цікавай гульнёай і ўручылі дыпломы і падарункі.
У выніку напружанай барацьбы на трэцім месцы з 18 набранымі ачкамі аказалася футбольная каманда ФАУ “СК “Бадзёрасць”, на другім – “Юніёр”, а званне пераможцы і галоўны прыз футбольнай лігі – кубак – каманда цукравараў. Кожны з гульцоў атрымаў медалі. Атрымалі падарункі Максім Абрамук з ПУАП “Азяты”, як аўтар лепшага гола чэмпіянату; Сяргей Супрун з цукровага завода названы лепшым бамбардзірам і гульцом. Сяргей Кашалюк з каманды “Юніёр” прызнаны лепшым варатаром, а Андрэй Салей – лепшым асістэнтам.
На здымках: футбольная ліга назвала пераможцаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.