Кажуць, што народжаныя ў кастрычніку дзеці – навагоднія ці калядныя. Калі адняць дзевяць месяцаў, што жанчына выношвае дзіця, яно сапраўды так і ёсць. Дык вось такіх калядных падарункаў для бацькоў у Жабінцы і раёне сёлета дзевяць.
Менавіта столькі немаўлятак зарэгістравана на Жабінкаўшчыне ў кастрычніку. Сярод іх чатыры хлопчыкі і пяць дзяўчынак.
Сыночкаў бацькі назвалі Максімам, Раманам, Даніілам і Маркам, дачушак – Палінай, Васілісай, Марыяй, Софіяй (менавіта з націскам на першы склад) і Міраславай. Няхай прынясуць яны славу міру, нашаму раёну, растуць здаровымі, жвавымі, разумнымі, цікаўнымі, жыццярадаснымі.
Супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама і рэдакцыі раённай газеты “Жабінка актуальна” шчыра віншуюць бацькоў нованароджаных і жадаюць моцнага здароўя, цярпення, сіл і вялікай радасці ад кожнага маленькага дасягнення іх дзіцяці.
Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага загса; Наталля ВАЛОШКА
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%

