5 лістапада ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар «Быў. Ёсць. Буду», прымеркаваны да 95-годдзя з дня нараджэння знакамітага класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 11-х класаў ліцэя.

Уладзімір Караткевіч – першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Але літаратурная спадчына аўтара вялізная і разнастайная. Уладзімір Сямёнавіч вядомы і як паэт, і як аўтар казак.


Школьнікі ўспомнілі асноўныя моманты біяграфіі і творчага шляху Караткевіча, а таксама адправіліся ў віртуальнае падарожжа на Радзіму пісьменніка і ў Аршанскі музей, які носіт яго імя.


Каб пазнаёміцца з усімі іпастасямі знакамітага творцы, госці мерапрыемства разыгралі ўрывак з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” і зачыталі яго вершы.
Источник ГУК «Жабинковская РЦБС»
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
