аддзел прымусовага выканання

За пазыкі пазбаўлены машыны

Ёсць у нашым раёне даўжнік, які апошнім часам у раёне бывае нячаста. Усё часцей грамадзянін С., што бывае ў Расію, куды выехаў, каб не плаціць пазыкі, якія ён назапасіў на радзіме. Прэтэнзіі да С. мае не адна арганізацыя, у тым ліку банкаўскія і крэдытныя. Судовыя выяканаўцы высветлілі, што за даўжніком значыцца транспартны сродак. На аўтамабіль можна звярнуць спагнанне для пагашэння даўгоў. Пагэтаму машына, якой валодае мужчына, была аб’яўлена да затрымання. К выніку ў пачатку верасня згаданае аўто спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Гомельскай вобласці. Прычым вадзіцель здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне па лініі ДАІ. Ён адразу пагасіў за гэта штраф, але міліцыянеры, праглядзеўшы базу МУС, не вярнулі аўтамабіль, які знаходзідіўся ў вышуку. Праваахоўнікі адразу паведамілі ў Жабінкаўскі АПВ, што транспартны сродак затрыманы і змешчаны на штрафстаянку. У далейшым судовыя выканаўцы прымуць меры, каб ацаніць машыну і рэалізаваць яе для пагашэння даўгоў.

Нявыплата даўгоў саслужыла кепскую службу

Грамадзянка Я. назапасіла даўгоў (у асноўным за камунальныя паслугі). Жанчына жыла ў суседнім раёне, але зараз перабралася на жыхарства на Жабінкаўшчыну. Аднак даўгі пацягнуліся за ёю. Праваахоўнікі высветлілі яе сённяшняе месцазнаходжанне. У сувязі з гэтым аддзел прымусовага выканання Брэсцкага раёна перадаў выканаўчыя дакументы па даўжніцы ў наш раённы АПВ. Грамадзянцы ад выканання закону не ўхіліцца, не збегчы. Супрацоўніца Жабінкаўскага раённага аддзела прымусовага выканання адразу выехала туды, дзе знаходзіцца Я. Быў правераны яе маёмасны стан, грамадзянка была абавязана выплаціць даўгі. Жанчына ўжо пачала пагашаць камунальныя плацяжы, прад’явіла ў АПВ квітанцыя аб аплаце. Цяпер ёй засталося выплаціць нязначную частку даўгоў.

Не перашкаджайце працы судовых выканаўцаў!

У горвадзе-спадарожніку супрацоўнік аддзела прымусовага выканання наведаў грамадзяніна Б. Мэтаю візіту стала праверка маёмаснага стану гэтага даўжніка. Аднак Б., які знаходзіўся на падпітку, яўна быў не настроены лагодна размаўляць з прадстаўніком улады. Ён нават не жадаў пускаць судовага выканаўцу ў кватэру. І ўсё ж размова адбылася. Высветлілася, што ў грамадзяніна не маецца маёмасці, а таму няма на што звярнуць спагнанне. Па законе аб судовых выканаўцах, яны з’яўляюцца службовымі асобамі, што прадстаўляюць дзяржаву, а таму маюць права без перашкод уваходзіць у любое, у тым ліку жылое, памяшканне і на прыдомавую тэрыторыю. У выпадку, калі ім як асобам, што знаходзяцца пры выкананні, аказваюцца перашкоды, можа наступіць не толькі адміністрацыяная, але нават крымінальная адказнасць.

Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік Жабінкаўскага раённага аддзела прымусовага выканання; Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.