8 верасня Жабінкаўскія раённая, дзіцячая бібліятэкі і гарадскі ДК весела і шумна святкавалі Дзень беларускага пісьменства – рэспубліканскае свята, якое адзначаецца штогод у першы тыдзень верасня.
На плошчы каля гарадскога Дома культуры для вучняў 2-3 класаў Крыўлянскай сярэдняй школы адбылася гульнявая праграма «Скарб мудрасці». Вучні адгадвалі загадкі, успаміналі ветлівыя словы на беларускай мове, чыталі вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу сувеніраў з элементамі беларускага арнаменту, кожны з якіх мае асабістае значэнне.
Пасля інтэллектуальнай частцы праграмы прыйшоў час прадэманстраваць здольнасці ў спартыўных эстафетах. Вучні падзяліліся на дзве каманды і з азартам бегалі і прыгалі, прадэманстраваўшы спрытнасць, хуткасць, каардынацыю рухаў і камандную згуртаванасць. Абедзве каманды акрамя вырабленых сваімі рукамі сувеніраў павезлі дадому ў якасці падарункаў валейбольныя мячы.
У другой палове дня эстафету святкавання прыняла чытальная зала Жабінкаўскай раённай бібліятэкі, якую наведалі вучні 9-га класа школы-інтэрната. На гульні-віктарыне «Ад Скарыны да нашых дзён» удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі гісторыю ўзнінкення свята, асноўныя моманты біяграфіі першадрукара Францыска Скарыны і развіцця пісьменства на тэрыторыі Беларусі. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў-землякоў і таксама атрымалі ў падарунак сувеніры ўласнага вырабу.
Целы дзень на тэрыторыі бібліятэк гучала мілагучная, прыгожая і сакавітая родная мова.



























Источник: Жабинковская районная централизованная библиотечная система
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%