Вядома, што інтэрнэт даўно ўжо стаў памочнікам у рабоце. Але, на жаль, не толькі – “сусветная павуціна” дала магчымасць рознага роду махлярам, праяўляючы свае здольнасці, нажывацца. Напрыклад, кіберзлачынцы дастаткова было мінуты размовы ў месенджары для таго, каб пераканаць, які ёсць метад захавання грошай Аляксандры Ш. Аднак варта было незнаёмцы атрымаць доступ да карт-рахунку жанчыны, як тая адразу недалічылася 254 тысячы расійскіх рублёў.

Другі ашуканец нібыта ўзяўся аформіць для Сямёна Ц. крэдыт на суму 400 беларускіх рублёў, а пасля з рахунка ўладальніка абаненцкага нумара былі спісаны тыя чатыры сотні. Трэці махляр прапанаваў прадаць Фядоры Я. набор кухоннага посуду і хутка займеў 194 чужыя рублі. Цяпер у гаспадыні ні грошай, ні посуду. Узбуджаны крымінальныя справы, дый людзям трэба памятаць пра пільнасць і старацца не трапляць на вудачку прайдзісветаў.
Па інфармацыі начальніка райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталя ГАЛЕНЧУКА матэрыял да друку падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
