Ад добрай маці дзіця не ўцячэ, дый забіраць яго ніхто не будзе, бо самы лепшы для дзіцяці чалавек, вядома, матуля!.. Калі ж у выхаванне ўмешваюцца чарка ды разгульнае жыццё, тады ўлада становіцца на бок дзіцяці і робіць усё для таго, каб жанчына адумалася. Але ці заўсёды так бывае?

Грамадзянка М., напрыклад, па рашэнні раённага суда была пазбаўлена мацярынскіх правоў на сына і дачку, але мяняць свой лад жыцця не спяшалася: працаўладкаваная прыбіральшчыцай памяшкання ў аддзел падсобнага персаналу аднаго з прадпрыемстваў горада-спадарожніка, жанчына без уважлівых на тое прычын у любы дзень магла не выйсці на працу. У выніку толькі ў веснавую пару гора-работніца дапусціла сумарна больш за месяц прагулаў. Гэта, у сваю чаргу, пацягнула за сабой няпоўнае выкананне абавязацельстваў па кампенсацыі расходаў утрымання дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні. Супраць нядбайнай маці ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 174 КК.
Па інфармацыі начальніка райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталя ГАЛЕНЧУКА матэрыял да друку падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%