Ордэн вярнуўся ў сям’ю Прановічаў з Жабінкі

І праз восем дзесяцігоддзяў мы захоўваем памяткі пра вайну – фотаздымкі, успаміны, узнагароды. Надзвычай прыемна, што ў юбілейны год Вялікай Перамогі дзякуючы праваахоўнікам у сям’ю Прановічаў вярнуўся ордэн Чырвонай Зоркі.

Пры правядзенні праверкі па матэрыялах справы супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС горада Мінска выявілі дзяржаўную ўзнагароду СССР – ордэн Чырвонай Зоркі. Ён належаў камандзіру аддзялення кулямётнай роты 771-га стралковага палка Івану Прановічу. 32-гадовы баец быў прызваны ў армію 4 ліпеня 1944 года, на наступны дзень пасля вызвалення беларускай сталіцы.

Мінскія міліцыянеры адшукалі ўнучку Івана Фёдаравіча – жыхарку нашага горада-спадарожніка Людмілу Прановіч. Са сталіцы ў Жабінку прыбыў намеснік начальніка Партызанскага РУУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Мікалай Глазко. Дзедаву ўзнагароду ён уручыў Людміле Яўгенаўне ва ўрачыстай абстаноўцы ў ліцэі, дзе яна выкладае рускую мову і літаратуру (на здымку).

Як адзначыў Мікалай Віктаравіч:

– Гэты ордэн – сімвал мужнасці, стойкасці і адвагі нашых продкаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны самааддана абаранялі родную зямлю. Мы павінны вечна памятаць подзвіг салдат і дзякаваць ім за мірнае чыстае неба над галавой. Няхай ордэн Чырвонай Зоркі нагадвае сям’і Прановічаў пра іх выдатнага родзіча і яго заслугі перад Айчынай.

Баявы шлях чырвонаармейца Івана Прановіча быў адзначаны медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”, юбілейным ордэнам Айчыннай вайны І ступені і гэтым баявым ордэнам, што зараз вярнуўся ў сям’ю.

Гэтую ўзнагароду ветэран атрымаў у красавіку 1945 года за баі ва Усходняй Прусіі пад Тыгенгофам (сённяшні польскі горад Новы Двур Гданьскі). Свой ордэн Чырвонай Зоркі Іван Фёдаравіч заслужыў за тое, што кулямётным агнём прыкрываў фланг стралковай роты. Калі гітлераўцы пачалі насядаць, чырвонаармеец адкрыў ураганны агонь і знішчыў 30 ворагаў, чым пасадзейнічаў спыненню контратакі.

Людміла Прановіч падзякавала міліцыянерам за іх добрыя справы, якія дапамаглі каштоўнай узнагародзе вярнуцца ў сям’ю.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Фота прадастаўлена Партызанскім РУУС горада Мінска

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.