
Уладзімір Г., канечне, ведаў, што нельга сядаць за руль аўтамабіля, не маючы вадзіцельскіх правоў. За гэта мужчына судом Жабінкаўскага раёна прыцягваўся напрыканцы мінулага года да адказнасці паводле часткі 1 артыкула 3172 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Аднак прайшоў нейкі месяц, наступіў ужо 2025 год пасля таго пасяджэння суда, і гора-вадзіцель зноў быў затрыманы на АЗС №58 “Белнафтахім” за рулём аўтамабіля. Цяпер супраць парушальніка закону ўзбуджана новая крымінальная справа па тым жа артыкуле 3172, толькі цяпер частка 1-я заменена на 2-ю – не першы ж раз Уладзімір Г. ігнаруе закон.
Па інфармацыі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталя ГАЛЕНЧУКА, падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 2%