
Для любога дзіцяці маці самы дарагі і блізкі чалавек. Мацярынскую цеплыню і ласку маленькі чалавек адчувае з першых гадзін жыцця. Але.. Гэтае “але”, бывае, псуе ўсялякі тэкст. Бо, на жаль, сустракаюцца яшчэ такія жанчыны, што паводзяць сябе амаральна, п’янствуюць і пры гэтым зусім не зважаюць на сваіх дзяцей. Тады суд прымае рашэнні аб пазбаўленні мацярынскіх правоў. Як гэта адбылося ў гісторыі, пра якую наш расказ.
У зусім малым узросце хлопчык пры жывой маці застаўся сіратою. Раённы суд абавязаў Наталлю штомесяц аплачваць расходы на ўтрыманне сына ў дзяржаўных установах. Не жадаючы мяняць свайго ладу жыцця, маці-зязюля не адзін раз прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. І зараз у адносінах да яе ўзбуджана справа па частцы 3 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Узбуджаны таксама падобныя справы яшчэ супраць трох грамадзянак, якія на працягу трох месяцаў без уважлівых прычын не выйшлі на працу звыш дзесяці дзён, што пацягнула за сабой няпоўнае выкананне штомесячнага абавязацельства па кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей.
Па інфармацыі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталя ГАЛЕНЧУКА, падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 2%