
Ніна і Валерый Ф.складалі сям’ю. Сям’я як сям’я: дружная і працавітая, а грошы, каб дзецям памагчы і самім жыць бязбедна, утрымлівалі ў ААТ “Беларусбанк”. Так было да той пары, пакуль іх сродкамі не зацікавіўся нехта трэці. Ён з дапамогай мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі ў адзін дзень з банкаўскіх картак перавёў на свой рахунак 33 тысячы рублёў, што складалі сямейныя зберажэнні грамадзян.
Як паказала практыка, найчасцей трапляюць на вудачку махляроў, так бы мовіць “купляюцца” на іх “добразычлівую” ды ліслівую гаворку, жанчыны. Пасля такіх тэлефонных зносін Валянціна Ю., напрыклад, засталася амаль без 15 тысяч беларускіх рублёў, а дзве Наталлі ды Ірына таксама страцілі немалыя сумы грошай, што вымяраюцца ў тысячах рублёў.
Наша пазіцыя ранейшая: ніколі адразу не згаджацца нават быццам бы на спакуслівыя прапановы, а правяраць, правяраць і яшчэ раз правяраць – тады вашы грошы не трапяць у рукі хітрых жулікаў.
Па інфармацыі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталя ГАЛЕНЧУКА, падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 2%