70-годдзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі: Вынікі, дасягненні, людзі

У першую нядзелю года шматлікія віншаванні з юбілеем прымалі тыя, хто на карысць дзяржаве і людзям ва ўсіх сэнсах трымае сувязь. Іншымі словамі, у пачатку студзеня краіна адзначыла 70 гадоў з часу ўтварэння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Са студзеня 1955 года, калі ўзнікла саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР, сувязь заўсёды была важнай (а цяпер – без ніякага перабольшвання – надзвычай важнай) часткай нашага жыцця. Калі прыйшоў час незалежнасці нашай дзяржавы, 11 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі было створана Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, якое з лютага 2004-га атрымала сучасную назву. Сёння ў яго складзе знаходзяцца, між іншым, прадпрыемствы “Белтэлекам”, “Белпошта”, Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр. (Іх падраздзяленні, для прыкладу, размяшчаюцца ў Жабінцы і Ракітніцы).

Вельмі прыемна, што ў развіццё згаданай галіны жабінкаўцы ўнеслі вялікі ўклад.

Многім вядома імя нараджэнца аграгарадка Мацеевічы Івана Грыцука. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў у 1950 годзе пасля заканчэння Брэсцкага рамеснага вучылішча сувязі. Іван Міхайлавіч стаяў ля вытокаў шматлікіх прагрэсіўных пачынанняў, якія дазволілі закласці надзейныя цаглінкі пры ўзвядзенні будынку, які мы завем сферай сувязі і інфарматызацыі. На працягу амаль пятнаццаці гадоў (са студзеня 1980-га да восені 1994 года) Іван Грыцук займаў пасаду міністра сувязі Беларусі.

Гэты час шмат у чым быў вырашальным для развіцця галіны. Нездарма Іван Міхайлавіч быў абвешчаны акадэмікам Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. За сваю адданую працу ён меў высокія дзяржаўныя ўзнагароды. У іх ліку – ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга. У скарбонцы асабістых узнагарод нашага земляка таксама ёсць нагрудны знак спецыяльнай сувязі “Ветэран службы”. Нараджэнец Мацеевічаў мае званні “Заслужаны сувязіст БССР”, “Ганаровы радыст” і “Майстар сувязі”.

Дзякуючы такім заслужаным людзям і сённяшнім іх паслядоўнікам можна ўпэўнена сцвярджаць: найсучаснейшая сувязь – у надзейных руках! Яна імкліва развіваецца і ў поўнай меры паспявае за хуткасным часам, а бывае, што і апераджае яго.

Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Кацярыны ЯКУБЁНАК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.