К 165-летию пожарной службы Беларуси

Пожарным дождь не страшен!

Дарья НИКОНЧУК.

В Жабинке состоялся пробег в честь 165-летия пожарной службы нашей страны.

Спортивные мероприятия, посвящённые юбилею данной военной структуры, проходят по всей республике. Не стала исключением и Жабинка, где, несмотря на дождь, работники РОЧС вместе со своими семьями приняли участие в пробеге.
После построения возле отдела сотрудники вышли на старт к ресторану «Радуга». Участников не испугал дождь, и они двинулись вдоль центральной улицы Кирова. Колонну бегущих сопровождали пожарная машина и автомобиль ГАИ Жабинковского РОВД. Были также задействованы активисты
РК ОО «БРСМ». Всего в пробеге приняло участие более 50 человек. Достигнув больницы, сотрудники развернулись и продолжили путь в обратном направлении. Громкими сигналами колонну приветствовали проезжающие мимо машины, подбадривали прохожие.
Масштабный праздник, посвящённый юбилею, в прошлые выходные состоялся в столице. В городе прошёл большой парад, демонстрация пожарной аварийно-спасательной техники и яркая концертная программа. Минчане смогли полюбоваться настоящими раритетами – не каждый день увидишь на ходу музейные экспонаты пожарных машин! В Жабинке же пробег, организованный РОЧС, мог бы стать доброй традицией.

Popularity: 1%

У мінулую суботу ў Жабінкаўскім загсе прагучаў вясельны марш для закаханых Уладзіміра Сцяпанава і Дар’і Купрыянчык, а таксама Вадзіма Календы і Вікторыі Мухі. Што сімвалічна, дзень нараджэння іх сем’яў супаў з днём нараджэння роднага горада. Цяпер штогод маладыя будуць адзначаць двайное свята. Няхай у сем’ях маладзёнаў заўсёды пануюць каханне, шчодрасць душы, цеплыня сэрцаў, здароўе і ўзаемападтрымка!
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Popularity: 1%

У мінулую суботу расквечаны рознакаляровымі сцягамі, упрыгожаны кветкамі, прыбраны наш райцэнтр сустракаў жыхароў і шматлікіх гасцей. А нагода сабрацца разам, павесяліцца і адпачыць у такі сонечны цёплы ліпеньскі дзень была самая прыемная – Жабінка адзначала Дзень горада! А які ж дзень нараджэння без падарункаў, віншаванняў і сюрпрызаў? Іх было процьма, і кожны госць святочнага мерапрыемства змог атрымаць на свяце процьму вясёлых эмоцый, парадавацца за дасягненні калег і… Хаця, усё гэта – у рэпартажы супрацоўнікаў “Сельскай праўды”, якія паспелі і адпачыць, і папрацаваць на свяце.

Падрабязней чытайце на старонках газеты «СП».

http://www.zhabinka.by/?page_id=12408

Popularity: 1%

З Нязнайкам весела і… пазнаваўча

На мінулым тыдні ў вёсцы Вежкі бібліятэкары Крыўлянскай сельскай і перасоўнай бібліятэк Алена Балюк і Людміла Ісаева ў межах акцыі “З кнігай на колах” правялі гульню-падарожжа “Па старонках любімых кніг” для юных жыхароў Крыўлянскага сельсавета.
Дзетак у той дзень чакала нямала сюрпрызаў. Спачатку яны з задавальненнем разглядвалі кніжную выставу “Канікулы без суму”, у якой былі сабраны прыгожа аформленыя кніжкі па правілах паводзінаў пры пажары і на дарогах.
Затым удзельнікі аматарскага аб’яднання “Аленький цветочек” правялі для дзяцей гульні. Вядучая Юля Піліпцэвіч і Нязнайка (Андрэй Мароз) вучылі дзетвару, як трэба паводзіць сябе ў доме і на вуліцы, і тлумачылі, чаму запалкі для малечы не забава.
Пасля да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуліся прадстаўнікі МНС і ДАІ. Сяргей Пятручык, які часова выконвае абавязкі начальніка АДАІ Жабінкаўскага РАУС, пагутарыў з дзецьмі наконт небяспекі, якая можа здарыцца на дарозе; пазнаёміў малечу з дарожнымі знакамі, высветліў, як яны ведаюць правілы дарожнага руху. Самым кемлівым ён уручыў памяткі па ПДР, а затым кожнаму маленькаму падарыў флікер і параіў быць заўжды ўважлівым на дарозе.
Затым Ганна Усцьянчык, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС, пагуляла з дзецьмі ў гульню “Дым. Пажар. Вуліца”, паказала пажарны апавяшчальнік і растлумачыла прынцып яго дзеяння, правяла віктарыну з уручэннем прызоў. На свята прыехалі таксама і выратавальнікі ПАВП № 12 вёскі Сцяпанкі на пажарнай машыне. Было сапраўднае шоу для малых, калі пажарныя прадэманстравалі сваю работу. Хлопчыкі змаглі прымераць баявую амуніцыю, паўдзельнічаць у конкурсе разгортвання пажарных рукавоў, а самыя смелыя патрымалі сапраўдны брандспойт. Усім вельмі спадабаўся “фантан”, створаны пажарнымі.
Пасля выступлення гасцей з раёна ўвагай дзетвары зноў завалодалі бібліятэкары. Разам пайшлі ў “паход” – гулялі ў эстафету. У выніку перамагло сяброўства.
…Такое выдатнае свята атрымалася таксама і дзякуючы падтрымцы старшыні Крыўлянскага сельвыканкама Анатоля Марчука, дырэктара ААТ “Вазнясенскі” Надзеі Кандрацюк, мастацкага кіраўніка Крыўлянскага СДК Леаніда Батуры. Дарослыя і дзеці выдатна адпачылі на зручнай летняй пляцоўцы ў Вежках і атрымалі новыя веды.
Таццяна РАМАНАВА, бібліятэкар.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Popularity: 1%