Працаўнікі Жабінкаўскага ДРБУ-103 уладкавалі дарогу на Сцяпанкі і мемарыял «Драмлёва»

З дапамогай абласнога бюджэту

Справы працаўнікоў філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ № 103 заўсёды навідавоку. Ацаніць іх можа кожны, хто едзе-ідзе па дарозе. Зараз адзін з клопатаў нашых дарожнікаў – шаша Н-141 Арэпічы – Сцяпанкі – Сакалова – цукровы завод.

У мінулыя аўторак і сераду яны шчыравалі на ўчастку, што злучае адрэзак ад камянецкай трасы да аграгарадка Сцяпанкі. Тут працаўнікі з дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 103 рамантавалі ўчастак паверхневай апрацоўкі працягласцю крыху больш за два кіламетры. Работы былі прафінансаваны з абласнога бюджэту і склалі каля 50 тысяч рублёў.

Шлях да святога месца

Ёсць на Жабінкаўшчыне месца, у поўнай меры святое для кожнага жыхара раёна, якое нярэдка наведваюць падчас жалобных мерапрыемстваў не толькі жабінкаўцы, але і госці з блізкіх і далёкіх краёў. Маецца на ўвазе мемарыяльны комплекс “Драмлёва”, узведзены на месцы “вогненнай вёскі”, знішчанай акупантамі 11 верасня 1942 года.

Летась – і гэта заўважылі вельмі многія – гравійны ўчастак дарогі, які вёў непасрэдна да мемарыяла, намаганнямі майстроў-дарожнікаў апрануўся ў асфальт. Аднак заставаўся яшчэ невялікі 600-метровы адрэзак старога асфальту, які патрабаваў абароннага слою. Гэты слой быў уладкаваны ў перыяд бягучага рамонту, што ажыццяўлялі працаўнікі Жабінкаўскага ДРБУ № 103 на мінулым тыдні.

Як паведамілі ў дарожна-будаўнічым упраўленні, каб гэта стала магчымым, неацэнную дапамогу аказаў абласны бюджэт, скуль на будаўнічыя патрэбы было выдаткавана каля 15 тысяч рублёў.

Цяпер кожны, хто пажадае да крануцца да трагічнай вогненная старонкі нашай гісторыі, будзе рухацца ў мемарыяльны комплекс па належнай дарозе. Гэта тым больш важна, што работы праведзены напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Анатоль РОСТАЎ
Фота аўтара

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.