
З асаблівым адчуваннем сустракала дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – маладая пара, што сёлета паклялася ў Жабінкаўскім загсе быць разам і ў радасці, і горы. “Паважаю расіян, з якімі мы жывём у братэрскім саюзе, а ў нашым з Насцяй выпадку яшчэ і ў сямейным!” – гаворыць беларус Раман Міхалойць з любоўю пазіраючы на расіянку Настассю Нікіціну.
Рома – выпускнік Жабінкаўскай першай гарадской школы і Кобрынскага політэхнічнага коледжа. Насця ў самым пачатку 2013 года разам з бацькамі Наталляй Уладзіміраўнай і Сяргеем Сяргеевічам аблюбавала для жыцця нашу Жабінку. З таго часу Нікіціны не ўяўляюць сябе без горада-спадарожніка, які стаў гожай часткаю іх лёсаў. Ужо ў Жабінцы два гады таму Настачка скончыла ліцэй, а цяпер вучыцца на юрыста ў Брэсцкім універсітэце імя А.С. Пушкіна. У гэтыя дні пад кіраўніцтвам старшыні суда Жабінкаўскага раёна Людмілы Рубашэўскай яна праходзіць азнаямляльную практыку ў месцы, дзе ўладарыць багіня Феміда. Курыруе практычныя заняткі будучай правазнаўцы вядучы спецыяліст суда Анжаліка Яскавец.
Маладыя людзі з радасцю згадваюць сёлетняе 19 студзеня. На праваслаўным календары быў вельмі святочны дзень – Хрышчэнне Гасподняе, або па-народнаму – Вадохрышча, а для Рамана, Настассі, іх родых і блізкіх дата стала двойчы святочнай, бо ў той дзень у загсе ўзнікла прыгожая жыццёвая формула: Ён + Яна = шчаслівая сям’я.
Шчыра жадаем маладым мець працяг, быць адзінымі ў сваіх марах і непаўторнымі ў каханні.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Кацярына ЯКУБЁНАК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
