Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі раённыя арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзелы па адукацыі Жабінкаўскага і Камянецкага райвыканкамаў.

Адкрываючы спартыўную сустрэчу, старшыня раённай галіновай прафсаюзнай арганізацыі Людміла Валетава заўважыла:
– Мы рады вітаць гасцей з Камянеччыны на жабінкаўскай зямлі. Спадзяемся, што ў далейшым такія сустрэчы адбудуцца з калегамі з Кобрынскага, Маларыцкага і іншых раёнаў. Жадаем удзельнікам поспехаў у спаборніцтвах, здароўя, міру і дабра!
Да гэтых пажаданняў далучылася і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская, што прысутнічала на мерапрыемстве і актыўна хварэла за жабінкаўскіх спартсменаў-педагогаў, якіх вёў да поспеху капітан каманды Сяргей Кісляк.










Удзельнікі спаборніцтваў выяўлялі, хто з іх больш хуткі, трапны ды спрытны ў валейболе, дартсе, настольным тэнісе і плаванні. На спартыўных пляцоўках было горача ад азарту і эмоцый. Панавала сяброўская атмасфера падбадзёрвання і падтрымкі.
Па выніках таварыскай сустрэчы было вырашана аб’явіць, што перамагла дружба, і ўзнагародзіць абедзве каманды дыпломамі і кубкамі.








Наталля ВАЛОШКА
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
