А да нас ідзе газ!

Як паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар КАРАНКЕВІЧ, сёлета запланавана будаўніцтва чатырох падводзячых газапровадаў да 15 населеных пунктаў у Брэсцкай вобласці. Адзін з названых раёнаў, дзе пашырыцца газіфікацыя, — Жабінкаўскі.

Сцяпанкі абнаўляюцца

Апошнім часам у аграгарадку Сцяпанкі шумна і гулка ад вялікай колькасці спецыяльнага транспарту — асфальтаўкладчыкаў, каткоў, трактароў ДРБУ-103. Аднак мясцовыя жыхары не скардзяцца, а раду-юцца — цэнтральная вуліца пашыраецца, абочыны асфаль-туюцца, да таго ж устанаўліваюцца прыпыначныя пункты.

Двухгадовае дзіця выпала з акна

Па папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, двухгадовы хлапчук на некалькі хвілін застаўся без нагляду дарослых. Ён ускараскаўся на табурэтку, а з яе — на падаконнік на балконе, адчыніў акно і выпаў з пятага паверха. Дзіця ў цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу. Урачы змагаюцца за яго жыццё. Калі ласка, дарослыя, каб такая бяда не паўтарылася, паклапаціцеся аб надзейным запіранні рам. Беражыце самае дарагое — жыцці дзяцей!

Банер-спадарожнік

Банер-спадарожнік упрыгожыў нашу Жабінку. Ён з’явіўся на сцяне кафэ “Бярлога”, якое адкрылася на камбікормавым заводзе. Банер здорава ўпісаўся ў воблік вуліцы Міру. Дарэчы, ён сімвалізуе цесную сувязь Жабінкі як горада-спадарожніка і горада над Бугам.

У “Новых талентах” — “Хмелеўскія валацугі”

Народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” — гэта своеасаблівая візітоўка Жабінкаўскага раёна. Дзе выступае гэты калектыў, паўсюль выдатны настрой. Нашы галасістыя спевакі і жартаўнікі неаднойчы пакаралі слухачоў сваёй творчасцю далёка за межамі раёна і вобласці. А днямі “Хмелеўскія валацугі” сталі лаўрэатамі І ступені ў міжнародным музычным конкурсе “Новыя таленты”. Калектыў, якім кіруе Алена ЯЦЭВІЧ, хораша выканаў народную песню казакоў “Вішня”.

Нашы “Матылькі” да “Millenium”а даляцелі

У вакальнай студыі “Зорны дождж” у клубе цукровага завода займаюцца спевамі будучыя зоркі эстрады. Кіраўнік Галіна МІЦКОВІЧ раскрывае вакальныя здольнасці юных спевакоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія часта выступаюць на гарадской сцэне, пакарылі ўжо і вобласць, і рэспубліку. А ў мінулыя выхадныя дзяўчынкі паспрабавалі свае сілы ў конкурсе міжнароднага ўзроўню “Millenium”, які сабраў выканаўцаў з 33 краін свету! Юныя жабінкаўцы выступілі годна: ансамбль “Матылькі” з песняй “Мы ўсе роўныя” адзначаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Журы высока ацаніла і выступленне ансамбля. Малайцы, дзяўчынкі! І далей праслаўляйце Жабінку на ўсіх узроўнях!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.