Спраўныя прыборы — ацяпляльны сезон без здарэнняў

У асенне-зімовы перыяд арганізацыі, якія эксплуатуюць цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі, абавязаны: устанавіць кантроль за захаваннем тэмпературнага графіка ў залежнасці ад тэмпературы вонкавага паветра і гідраўлічных рэжымаў па кожным цеплавым пункце; не дапускаць самавольных далучэнняў, зняцця ці рассвідроўвання шайбаў, дыяфрагмаў і соплаў, разбору (зліву) сеткавай вады з сістэмы цеплазабеспячэння; забяспечыць кругласутачны доступ персаналу энергаарганізацыі і органаў Дзяржэнерганагляду на цеплавыя пункты, да транзітных трубаправодаў, а таксама ў падвалах для кантролю рэжымаў цеплазабеспячэння.
Пры ўстойлівых сярэднесутачных тэмпературах паветра ніжэй за мінус 15 ºС спажыўцы цеплавой энергіі павінны арганізоўваць кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў эксплуатацыйных службаў і іх сувязь з дзяжурным персаналам энергазабяспечваючых арганізацый (дыспетчарскімі службамі).
Таксама неабходна памятаць, што з паніжэннем градусаў на вуліцы тэмпература цепланосьбіта, якая падаецца кацельнямі, павялічваецца. Унутры ацяпляльных прыбораў (батарэі, стаякі сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння) яна можа быць вышэй за 70 ºС.
Неасцярожны дотык да ацяпляльных прыбораў можа прывесці да тэрмічных апёкаў. Не пакідайце дзяцей адных, калі яны гуляюць побач з ацяпляльнымі прыборамі. Пакаёвыя батарэі і рэгістры неабходна заўсёды трымаць адкрытымі, сачыць за іх чысцінёй, падвяргаць штотыднёвай вільготнай уборцы. Пры выяўленні няспраўнасцей ацяпляльнага прыбора: узнікненне трэшчын у корпусе, уцечкі цеплафікацыйнай вады — тэлефануйце ў жыллёва-эксплуатацыйную службу.
Уладзімір ДАНІЛЮК, старшы інспектар Жабінкаўскай раённай энергагазінспекцыі

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.