Акцыя “Наш жывёлавод”, абвешчаная Беларускім рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў АПК, ужо каторы год крочыць па краіне, дапамагае выявіць і ўшанаваць працу лепшых рупліўцаў фермаў.
Традыцыйныя сустрэчы прафсаюзнага актыву, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый з жывёлаводамі на працоўных месцах даюць магчымасць пабудаваць давяральны дыялог з людзьмі, па магчымасці аказаць ім дапамогу.
Так, падчас сустрэч з працаўнікамі галіны выяўляюцца праблемы, што хвалююць людзей, даследуюцца ўмовы працы і вытворчых памяшканняў малочнатаварных фермаў і комплексаў.
Днямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук завітала на малочнатаварную ферму “Карды” ААТ “Мацеевічы”, каб выканаць прыемную місію — уручыць падарункі рупліўцам.
— Зусім нядаўна ферма “Карды” атрымала новае жыццё дзякуючы пабудаваным жывёлагадоўчым памяшканням з сучасным даільным блокам, — гаварыла Наталля Львоўна. — І я вельмі рада павіншаваць вас з такой прыемнай падзеяй. Спа-дзяюся, што на новым абсталяванні вы зможаце атрымліваць малако гатункам “экстра”. Вынікамі працы ўсяго калектыву, думаецца, будзеце ганарыцца. Прыемна адзначыць, што тут створаны выдатныя ўмовы для рупліўцаў: ёсць душавыя і санвузлы, раздзявальні, гарачая вада, пакоі для адпачынку і прыёму ежы, гаспадарка набыла пральную машыну. Прыміце ад нашага райкама прыемныя і карысныя падарункі, каб можна было за кубачкам чаю святкаваць вытворчыя перамогі і ўласныя поспехі.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
