
На абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі да Міжнароднага дня роднай мовы і з нагоды юбілеяў Івана Шамякіна і Івана Мележа з 23 лютага шырокаму колу чытачоў прадстаўлена кнiжна-iлюстрацыйная выстава “Летапісцы народнага лёсу. Са старонак літаратурных твораў – да людзей”.
Апекуны роднага беларускага слова Шамякін і Мележ нарадзіліся ў простых сялянскіх сем’ях на Гомельшчыне. Абодва Іваны ўвабралі сапраўднае народнае гучанне мовы і праз творчасць яны здолелі ўзняць родную мову на вышыню высокай літаратуры. Амаль усе іх творы сталі бэстсэллерамі свайго часу і папоўнілі залаты фонд нацыянальнай культуры.
Наведвальнікі выставы маюць унікальную магчымасць прасачыць шлях літаратурных твораў ад кніжнай старонкі да тэатральнай сцэны і кінаэкрана.
Іван Шамякін – адзін з самых экранізуемых беларускіх пісьменнікаў. Вострасюжэтнасць яго твораў і рэльефнасць характараў герояў заўсёды прыцягвалі ўвагу і інтарэс рэжысёраў. На выставе прадстаўлены творы аўтара з бібліятэчнага фонду, якія ў свой час сталі асновай для кінастужак і тэатральных пастановак: “Атланты і кар’ятыды”, “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Глыбокая плынь”, “Палеская мадонна”, “Вазьму твой боль”.
Іван Мележ прадстаўлены на выставе праз галоўную працу свайго жыцця – “Палескую хроніку”: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і “Завеі. Снежань”. Як кнігі, так і фільмы па іх сюжэтам сталі падзеяй сусветнага маштабу, атрымаўшы прызы на кінафестывалях у Таліне і Карлавых Варах.
Выстава багата ілюстравана фатаграфіямі з кінастужак і тэатральных сцэн. Для наведвальнікаў, якія яшчэ не занёмыя з творамі прадстаўленных пісьменнікаў, прадугледжаны кароткія анатацыі да экспануемых кніг і самыя яскравыя цытаты з іх, якія ужо сталі народнымі.
Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры і кіно наведаць выставу і по-новаму адкрыць для сябе творчасць волатаў беларускай класікі.



Источник ГУК «Жабинковская РЦБС»
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
