Навучылі пытанням бяспекі

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, зімовым вадаёме) работнікамі Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях было праведзена прафілактычнае мерапрыемства ў школе-інтэрнаце.

Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Любоў Вайтовіч нагадала хлопцам і дзяўчынкам асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, прывяла прыклады пажараў, якія адбыліся з прычыны дзіцячага свавольства з агнём. Пагаварылі аб паводзінах пры пажары, аб тым, што нельга хавацца падчас пажару. Успомнілі, што ў выпадку пажару ці, калі здарылася бяда, варта тэлефанаваць 101 ці 112. Пагаварылі і аб правілах бяспекі пры актыўным адпачынку на гульнявых пляцоўках, а таксама якія непрыемнасці могуць нас падцікоўваць дома.

Праведзенае мерапрыемства вельмі спадабалася хлопцам і пакінула мора станоўчых эмоцый. Яны з нецярпеннем будуць чакаць наступнай сустрэчы!

Каб прадухіліць дзіцячыя свавольства з агнём, МНС нагадвае:

— навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;

— навучыце дзіця не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;

— не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;

— хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы, бытавую хімію і інш;

— не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду;

— тлумачце і прамаўляйце дзіцяці небяспеку гульняў зблізку водных аб’ектаў;

— сачыце за тым, як дзеці праводзяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад бескарыснага баўлення часу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.