Снег не стаў нечаканасцю 

Жабінкаўскія камунальнікі ўступаюць у зіму падрыхтаванымі да ўсялякіх капрызаў надвор’я. Гэта стала відавочным у мінулыя выхадныя, якія аказаліся для супрацоўнікаў ЖКГ у поўнай меры працоўнымі.

Зімняя пара прыносіць не толькі нямала радасці і бадзёрага настрою, але ўзнікаюць і клопаты, якімі даводзіцца займацца працаўнікам камунальнай службы. У суботу і нядзелю, калі першае снежнае выпрабаванне літаральна накрыла горад-спадарожнік, яны аказаліся цалкам да яго падрыхтаванымі. Як зазначыла намеснік дырэктара Жабінкаўскай ЖКГ Вольга Баранава, на працягу выхадных нашы камунальнікі актыўна шчыравалі на вуліцах горада. Пры гэтым былі задзейнічаны восем адзінак тэхнікі. На ёй працавалі вадзіцелі і машыністы ўчастка “Спецгараж”. Каб гараджане не адчувалі нязручнасцяў ад снежных заносаў, не менш стараліся дворнікі і супрацоўнікі ўчастка “Саначыстка і добраўпарадкаванне”. Яны прыводзілі ў належны стан тратуары і пешаходныя дарожкі, ачышчалі шляхі праз пуцеправоды і масты. Праводзілася таксама апрацоўка дарог пескасалянай сумессю.

Анатоль РОСТАЎ

Фото Дианы Мельниковой

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.