Нагодай для выступлення берасцейскіх творцаў стаў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, які адзначаецца штогод 22 чэрвеня. Вяла паэтычны марафон, што ладзіўся вечарам 21 чэрвеня ў цэнтры старога Брэста старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.

Па традыцыі 21 чэрвеня Брэст сустракае “Поезд Памяці” з беларускімі і расійскімі дзецьмі, што наведваюць мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў гэты дзень берасцейскія пісьменнікі адкрываюць урачыстасці не менш традыцыйнай творчай акцыяй.
Арганізатарамі гэтага мерапрыемства штогод становяцца паэты і празаікі абласнога аддзялення СПБ і супрацоўнікі Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Сёлета акцыя, названая “Мы помніць іх вечна павінны” адбывалася на надзвычай шматлюднай пешаходнай вуліцы Савецкай.
Пачалася вечарына з песні “Сэрца ў далонях” у выкананні пераможцы абласнога этапа конкурсу “Добры дзень, свет!” Міланы Дземідовіч.

Паэтычную частку свята адкрылі старэйшы пісьменнік творчай брэсцкай суполкі, заслужаны журналіста, лаўрэат прэміі Уладзіміра Калесніка Георгій Тамашэвіч і лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, драматург, паэтэсса, празаік, перакладчыца і публіцыст Зінаіда Дудзюк.

Паэтычна-патрыятычны марафон працягнулі паэт і журналіст Васіль Барысюк і паэтка Аксана Валуй. Да слова, Аксана Уладзіміраўна прачытала вершы са сваёй новай лірычнай кнігі “Жар-птушка”, якая пабачыла свет нэтай вясной у брэсцкім выдавецтве “Альтэрнатыва”.
Сваімі паэтычнымі і празаічнымі творамі падзяліліся са слухачамі таксама Наталля Кандрашук, Таццяна Шульга, Ірына Фаміна.

Як падкрэсліла вядучая мерапрыемства Таццяна Дземідовіч:
– Мастацкая літаратура развівае чалавека, вучыць яго спачуваць, быць міласэрным, ведаць сваю гісторыю, адчуваць чужы боль і радавацца чужому поспеху. Вось чаму брэсцкія пісьменнікі разам з супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі так актыўна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”.
Таццяна Анатольеўна прэзентавала сваю новую кнігу для малодшых школьнікаў “Пакуль фанаршчык спіць…”. Жанр гэтага выдання аўтар вызначыла як “дэтэктыўна-гульнёвая гісторыя па матывах легенд горада Брэста”. Кніга выдадзена выдавецкім домам “Звязда” літаральна некалькі тыдняў таму.
А свой музычны падарунак для нас падрыхтавала салістка студыі “Сольное пеніе» абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, лаўрэат конкурсу “Мой любімы горад” юная Стэфанія Балюк. Ёй ва ўнісон гучала таксама выступленне Лізаветы Кацко – салісткі студыі “Сольны спеў” абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, пераможцы шматлікіх музычных фестываляў.

Сёлета, у юбілейны год Вялікай Перамогі, асаблівая ўвага – тэме “вогненных вёсак” і генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Болем у сэрцах людзей і сёння адбіваецца лёс вёскі Драмлёва. Пра тое вёў размову на вечарыне пісьменнік, гісторык і журналіст з Жабінкі Анатоль Бензярук, які паступова, факт за фактам, аднавіў падзеі драмлёўскай трагедыі, што адбылася 11 верасня 1942 года.
Антон ЦЫМУС
Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылкеhttps://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
