Жабінкаўскі РАНС: шчаслівае лета з бяспечным купаннем

Свежае паветра, сонца, купанне не толькі прыносяць задавальненне, але і з’яўляюцца добрым сродкам закальвання арганізма. Разам з тым вада рэгулярна забірае жыцці.
Па дадзеных АСВОД у Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей.

З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму людзей на Жабінкаўшчыне працягваюцца акцыі “Летні патруль” і “Бяспечныя канікулы”.

МНС нагадвае, каб адпачынак на вадзе быў бяспечным, неабходна захоўваць наступныя правілы:

— купайцеся ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах;

— перад купаннем у незнаёмых месцах абследуйце дно;

— заходзьце ў ваду асцярожна, павольна, калі яна дасягне пояса, спыніцеся і хутка акуніцеся;

— ніколі не плавайце ў адзіноце, асабліва, калі не ўпэўнены ў сваіх сілах;

— не адплывайце далёка ад берага, не заплывайце за папераджальныя знакі;

— нельга скакаць або ныраць у ваду ў невядомым месцы – дно можа ўтойваць небяспеку, якая стане прычынай траўміравання ці гібелі;

— не купайцеся ў нецвярозым стане;

— не падавайце падманных сігналаў бедства.

Патрэбна памятаць, што малалетнія дзеці павінны пастаянна знаходзіцца пад строгім кантролем дарослых, але часта ў жыцці гэтае правіла ігнаруецца. Бестурботнасць некаторых бацькоў здзіўляе: на беразе яны заняты размовамі з сябрамі, распіваюць піва, альбо больш моцныя напоі, загараюць, закрыўшы твар капелюшом. А ў гэты час дзеці плёскаюцца ў вадзе. У іх адсутнічае пачуццё небяспекі, таму малыя не могуць адэкватна ацэньваць экстрэмальную сітуацыю.

Дзеці – самае дарагое, што ў нас ёсць. Чаму ж тады дарослыя так бесклапотна адносяцца да іх жыцця?

Жабінкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.