
Першую пяцігодку сваёй дзейнасці адзначыў Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна. Згадзіцеся, добрая нагода, каб падвесці вынікі і вызначыць задачы на будучыню.
Арганізацыю, створаную 1 красавіка 2020 года, узначальвае Аляксей Спіцын, яго намеснікам з’яўляецца Ніна Зубік. Ніна Іванаўна як чалавек з багатым вопытам працы ў бюджэтнай сферы ў поўнай меры правая рука кіраўніка, здольная раскрыць усе тонкасці дзейнасці Цэнтра.
Ён быў створаны пяць гадоў таму паводле Указа Прэзідэнта Беларусі № 475 “Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” і адпаведнага рашэння райвыканкама, прынятага ў лютым 2020 года. Мэта перад спецыялістамі новай установы была пастаўлена канкрэтная і надзвычай адказная – удасканаліць фінансава-бюджэтную дзейнасць бюджэтных арганізацый Жабінкаўшчыны.
Сёння ў дзяржаўнай установе “Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна” працуюць 58 чалавек. Кожны з іх здольны сумленна і прафесійна выконваць ускладзеныя абавязкі.
– Асноўнымі відамі дзейнасці нашага Цэнтра, – тлумачыць Аляксей Спіцын, – з’яўляецца вядзенне бухгалтарскага ўліку бюджэтных арганізацый, складанне іх справаздачнасці, а таксама здзяйсненне рамонту, тэхнічнага абслугоўвання маёмасці бюджэтных арганізацый і дзейнасць, звязаная з іх аўтаперавозкамі. Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам мы праводзім дзяржзакупкі тавараў, работ (паслуг) на патрэбы бюджэтных арганізацый і рыхтуем разлікі неабходных асігнаванняў да праекту адпаведнага мясцовага бюджэту на чарговы фінансавы год. Таксама дадамо, што гэтым не абмяжоўваюцца нашыя функцыі. Цэнтр здзяйсняе разлікі з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, у тым ліку па налічэнні і выплаце заработнай платы, гарантый і кампенсацый ды інш.
Заўважым: больш за палову бюджэтных сродкаў праходзіць праз Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, які забяспечвае функцыянаванне 45 устаноў і арганізацый. У іх ліку 29 устаноў адукацыі, шэсць – культуры, сем сельскіх выканаўчых камітэтаў, дзве ўстановы спорту і раённы архіў.
Для гэтага перш-наперш працуюць аддзелы па заработнай плаце, фінансавых разліках, планава-эканамічны і па ўліку маёмасці.
Як бачым, функцыі розныя і адказныя. І калі мы гаворым пра належны рамонт нейкай школы або клуба, іх матэрыяльнае забеспячэнне, пра харчаванне школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садоў, добраўпарадкаванне роднай зямлі ды многае іншае, не будзем забывацца, што сваю значную ролю ў гэтым адыгрываюць спецыялісты Цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Жабінкаўскага раёна.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
