Да 85-годдзя Жабінкаўскага раёна роўна месяц

4 снежня 1939-га дало старт яе развіццю. Адным з наступных крокаў стаў падзел Брэстчыны на раёны. Гэта адбылося 15 студзеня 1940 года, а таму ўжо праз месяц нас чакае новае вялікае свята – 85-я ўгодкі Жабінкаўскага раёна. Да месца прыгадаць, як усё пачыналася.

Новае жыццё прыносіла вялікія змены найперш у эканамічным і палітычным плане. Стары адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на ваяводствы, паветы і воласці, прыняты да верасня трыццаць дзявятага года ў Польшчы, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР патрэбна было суаднесці з тым, што існаваў у Беларускай ССР.

4 снежня 1939 года была створана Брэсцкая вобласць, а ўжо праз дзесяць дзён у горадзе над Бугам сабралася Бюро абласнога камітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў. На гэтым сапраўды гістарычным пасяджэнні 14 снежня 1939 года было ўзнята надзвычай важнае пытанне, якое тычылася ўтварэння раёнаў на тэрыторыі Брэстчыны.

Між іншымі ўпершыню быў названы Жабінкаўскі раён, таксама пералічвалася больш за 120 населеных пунктаў, што павінны былі ўвайсці ў яго склад. Партыйныя органы не толькі Брэсцкай, але і іншых абласцей, створаных на былых “усходніх крэсах”, зацвердзілі “Матэрыялы раяніравання заходніх абласцей Беларускай ССР”. Сярод 101 новага раёна значыўся і Жабінкаўскі, прыводзіліся статыстыка і абгрунтаванне неабходнасці яго заснавання.

Меркавалася, што ў склад новай тэрытарыяльнай адзінкі цалкам увойдуць Азяцкая і Жабінкаўская воласці, а таксама часткова Кобрынская, Навасёлкаўская і Тэўлеўская воласці Кобрынскага павета, а яшчэ – часткі Камяніца-Жыравецкай і Турнянскай валасцей Брэсцкага павета. Будучы раён вымяраўся ў 752 квадратныя кіламетры, у ім пражывала крыху больш за 30 тысяч чалавек.

Анатоль РОСТАЎ

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.

Popularity: 1%