У ААТ “Вазнясенскі” класная каманда

Адміністрацыйны будынак ААТ «Вазнясенскі».
Фота Кацярыны Якубёнак

Толькі разам, агульнай зладжанай камандай магчыма прыйсці да поспеху і ўтрымлівацца на высокім узроўні. У гэтым пераканана Ганаровы грамадзянін Жабінкаўскага раёна, дырэктар ААТ “Вазнясенскі” Надзея Кандрацюк. Гаспадарка моцная, паспяховая, вядомая далёка за межамі нашага краю.

Рукі ў дырэктара ААТ «Вазнясенскі» Надзеі Кандрацюк залатыя і, мабыць, смачныя. Так лічаць цяляткі, якія нібы дзіцяткі.
Фота Наталлі ВАЛОШКІ

Надзея Рыгораўна не шкадавала цёплых удзячных слоў у адрас 125 “вазнясенцаў”. Напярэдадні свята кіраўнік больш гаварыла не пра механізмы, а пра сваіх працаўнікоў, якія штодня павялічваюць дабрабыт гаспадаркі. Дырэктар пераканана:

– Якой бы сучаснай ні была тэхніка ды перадавыя тэхналогіі, самым большым багаццем любога прадпрыемства застаюцца людзі – сапраўдная каманда аднадумцаў і паплечнікаў, што ідзе ў адным накірунку да агульнага выніку. У нас галоўны Чалавек з вялікай літары – сейбіт, араты, жывёлавод.

Загадчыца фермы Марына Міхайлоўская.
Фота Кацярыны Якубёнак
Механізатар Рыгор Буян.
Фота Кацярыны Якубёнак

Баль, вядома, правіць эканоміка, важныя інвестыцыі, без іх не бывае руху наперад. Вядома, яны неабходны, каб набыць новую тэхніку, для жывёлагадоўчага комплексу ці абнаўлення матачнага пагалоўя. Паколькі аснову ў гаспадарцы складае жывёлагадоўля, у планах будаўніцтва фермы ў Малых Якаўчыцах на тысячу галоў, што дазволіць павялічыць дойны статак на трыста галоў.

Малочнатаварная ферма «Стаўпы»: чыста, суха і ўтульна рагулям і цяляткам.
Здымкі Наталлі ВАЛОШКІ

Разам з тым, не менш важна рабіць інвестыцыі ў людзей, паляпшаючы ўмовы жыцця вясковых працаўнікоў. Канечне, у кожнай камандзе ёсць сапраўдныя лідары, пра якіх не раз расказваюць са старонак газет. Але нельга змяншаць ролю, пераканана Надзея Кандрацюк, і тых, хто выконвае задачы не самыя прыкметныя, але ж не менш важныя.

– Вы бачыце прыгажосць наўкола, яна ствараецца і падтрымліваецца такімі людзьмі. І гэта выклікае павагу да іх.

Ферма «Стаўпы»: у «Вазнясенскім» паўсюль прыгажосць.
Фота Кацярыны Якубёнак
Ферма «Стаўпы»: вока радуе творчасць работнікаў гаспадаркі.
Фота Наталлі ВАЛОШКІ

У верасні Надзею Кандрацюк віншавалі з уганараваннем медалём “За працоўныя заслугі”. Аднак Надзея Рыгораўна лічыць: у гэтай узнагародзе вялікі ўнёсак ветэранаў – “сталінцаў” ды “чапаеўцаў”, што закладвалі фундамент гаспадаркі, якая ў лютым 2025-га адзначыць сваё 85-годдзе, і сённяшняга пакалення “вазнясенцаў.

– Магу пералічыць усіх, але не стану гэта рабіць, бо, паверце, месца не хопіць, каб сказаць пра кожнага хоць адным радком. Яны ведаюць, што да кожнага ў мяне два падыходы: дзяржаўны, калі я – патрабавальны кіраўнік, і чалавечы, калі сябар, з кім можна даверліва падзяліцца самым надзённым. Слава Богу, людзі мне вераць. І гэта сагравае душу, бо для мяне вельмі важны чалавек і чалавечыя адносіны.

З такім падыходам і аддача з поспехам не за гарамі! “Вежкаўцы” надойваюць за год на адну рагулю больш за 10 тысяч кілаграмаў малака. Паказчык, згадзіцеся, адметны. Вельмі якасна праведзена загатоўка сенажу, што дазваляе забяспечваць статак якаснымі кармамі на ўсю зіму. Вельмі радуе таксама нарыхтоўка цукровых буракоў (у ААТ “Вазнясенскі” гэты паказчык большы за 800 цэнтнераў з гектара).

Такім чынам, да прафесійнага свята “вазнясенцы” падыходзяць паспяхова і з радасным настроем, а іх кіраўнік усім жадае міру, дабрабыту і ўдачы.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Фота Наталлі ВАЛОШКІ і Кацярыны ЯКУБЁНАК

Popularity: 1%

В Жабинковском районе – первый тысячник!

Уже традиционно им стал водитель открытого акционерного общества «Вознесенский» Степан Кондратюк. Из года в год Степан Николаевич первым на Жабинковщине достигает тысячного рубежа на отвозке урожая от комбайнов.

Степан Кондратюк — водитель ОАО «Вознесенский»

Степан Кондратюк работает в ОАО «Вознесенский» четыре десятка лет, тысячником и двухтысячником становился немало раз. Есть у труженика и свой личный рекорд, который Степан Николаевич установил, когда получил новый большегрузный автомобиль, – почти четыре тысячи тонн зерна, перевезенные от комбайнов. К слову, Степан Кондратюк не раз становился победителем не только районного, но и областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дожинки».

Поздравить передовика нынешней уборочной кампании в ОАО «Вознесенский» приехали первый заместитель председателя Жабинковского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Григорий Панасюк и председатель райкома профсоюза работников АПК Любовь Коберна. Почётные гости вручили первому тысячнику района Благодарственное письмо районной организации профсоюза работников агропромышленного комплекса, цветы и ценный подарок.

Гости тепло поздравили Степана Николаевича с первым успехом в этом сезоне, пожелали дальнейших побед, благополучия и мира, заботы и уюта в доме, куда труженик возвращается после нелёгкой рабочей смены.

В свою очередь, глава сельхозпредприятия Надежда Кондратюк заверила, что список рекордсменов на уборке урожая в «Вознесенском» будет пополняться: здесь работают добросовестно, качественно и самоотверженно, не теряя ни минуты во время уборочной страды.

Наталья ВОЛОШКА

Фото Светланы БОРЗУН, студентки БрГУ имени А.С.Пушкина

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Popularity: 1%

Новогоднее настроение создают в ОАО «Вознесенский»

На МТФ «Огородники» сельхозпредприятия ОАО «Вознесенский» сейчас время сказки. В свободное время работники фермы принарядили кабинеты и другие помещения. А какие рисунки застыли на окнах и стенах помещений фермы – загляденье!!!

Такая художественная роспись – дело рук осеменатора Виталины Тарасюк. Будто не на ферме находишься, а на художественной выставке: на входе встречают самодельные снеговики, из окна проходной смотрит парочка рогатых быка и коровы, по дороге в раздевалки работникам поднимают настроение яркие сценки из добрых мультфильмов, новогодние персонажи.

Рисунками занимались и Юлия Швайко, и Светлана Черота. Новогодними украшениями помещений занимались операторы Марина Позднышева и Татьяна Войтович.

На улице выросли новогодние персонажи благодаря кладовщику Светлане Захарчук. Все вместе трудились над снеговиком, на него ушло порядка 600 одноразовых стаканчиков, немало времени ушло и  на создание собственного новогоднего камина – огня в нём нет, но тепло дарит всем, кто проходит мимо.

Не это ли главное в праздниках?

Наталия БЕЛОВА.
Фото Марины Михайловской.

Popularity: 1%