СПАКОЙ. НАДЗЕЙНАСЦЬ. БЯСПЕКА.

Апошнім часам самым распаўсюджаным відам правапарушэнняў на Жабінкаўшчыне застаюцца крадзяжы. Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – самы дзейны спосаб засцерагчы сваю маёмасць і непрыступнасць жылля. Высокі прафесіяналізм, мабільнасць, забяспечанасць самымі сучаснымі сродкамі сувязі і сістэмамі аховы, пастаянная гатоўнасць выехаць па сігналу трывогі – залог вашага спакою.

Ахова жылых дамоў, кватэр, памяшканняў пры дапамозе тэхнічных сродкаў сігналізацыі; ажыццяўленне кантролю з дапамогай пульта цэнтралізаванага назірання за станам аховы маёмасці; кантроль за станам ручной трывожнай сігналізацыі, у тым ліку з выездам групы затрымання пры тэрміновым вызаве; тэхнічнае абслугоўванне сістэм сігналізацыі; устаноўка сістэм відэаназірання ў пад’ездах і на прыдваравых тэрыторыях – усё гэта могуць вам прапанаваць у Жабінкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы (усе даведкі па тэл. 45219).

Устаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі – лепшы спосаб абараніць сваё жыллё пад час вашай адсутнасці. Даверце свой спакой і бяспеку маёмасці прафесіяналам.

Начальнік аддзялення майор міліцыі Сяргей Якаўчук

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.