
У Жабінцы ноччу з гаспадарчай пабудовы невядомая асоба скрала вуглашліфавальную машыну замежнай вытворчасці. Зламыснік прыхапіў яшчэ і 3 літры бензіну ды пару літраў сумесі дызельнага масла з бензінам, чым прынёс страты Аляксандру Д. на суму ў 171 рубель.
Следчым таксама давядзецца выявіць, хто ў вёсцы Рудка ў Віктара Н. скраў мотакасу, дзве металічныя каністры, больш за дваццаць метраў провада і навясны замок. А ў вёсцы Вулька ва Уладзіміра З. прапала амаль 370 метраў правадоў на 1444 рублі. Зрабіць гэта праваахоўнікам трэба як найхутчэй, каб злачынцам непанадна было прысвойваць чужое.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%