Максім Харытонік. Моладзі пра выбары

Праз лічаныя дні адбудзецца па-сапраўднаму гістарычная падзея: у нашай краіне пройдзе адзіны дзень галасавання. Для многіх юнакоў і дзяўчат, якім толькі споўнілася 18-ць, ён стане ўдвая важным: яны ўпершыню прыйдуць, каб аддаць свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты, прычым гэта адбудзецца ў такі адметны дзень. Пацікавіліся ў начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Максіма Харытоніка, што абавязкова патрэбна ведаць маладым выбаршчыкам.

Ці зможа аддаць свой голас юнак або дзяўчына, калі 18 гадоў ім споўніцца непасрэдна 25 лютага?

– Так. У спіс тых, хто мае права ўдзельнічаць у выбарах, абавязкова ўключаюцца грамадзяне Беларусі, што дасягнулі да дня ці ў дзень выбараў паўналецця. На 9 лютага ў раёне такіх налічылі 169 чалавек. Да слова, сярод маладых людзей Жабінкаўшчыны будуць не толькі выбаршчыкі, але і кандыдаты ў дэпутаты.

Якія дакументы неабходна мець пры сябе, каб паўдзельнічаць у выбарах?

– На выбарчым участку бюлетэнь для галасавання выдаецца выключна на падставе спіску грамадзян і пры прад’яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты вадзіцельскага пасведчання альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу і вызначанага ЦВК (азнаёміцца з поўным пералікам можна на сайце). Напрыклад, студэнты могуць галасаваць пасля прад’яўлення студэнцкага білета.

У чым асаблівасць адзінага дня галасавання?

– Між іншым, яго асаблівасцю стане тое, што выбаршчыкі атрымаюць адразу некалькі белютэняў, таму давядзецца выбіраць адначасова дэпутаў і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў (абласны, раённы, а жыхары сельскай мясцовасці – яшчэ і ў сельскія саветы).

Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Кацярыны ЯКУБЁНАК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.