
Мабыць, кожны ведае чароўную казку, у якой пад Новы год шукалі ў заснежаным лесе пралескі. А вось у сапраўдным жыцці сярод “лютай” зімы ў гарады раптам прыйшлі… грыбы! Калі канкрэтней – завіталі яны на вуліцу Зарэчную ў Жабінцы. Самі прыйшлі – нават шукаць не давялося!
А з чаго ўсё пачалося? Паўвека таму першыя жыхары-навасёлы пасадзілі на гэтым месцы бярозку. З часам дрэва давялося прыбраць, бо яно хутка вымахала ледзь не вышэй за пяціпавярховы шматкватэрны гмах, ствараючы нязручнасці жыльцам. Застаўся ад былой белай бярозы толькі чорны пень, які з часам пастарэў, спарахнеў дый знік. Аднак тое – прыказка, не казка…
Кожны аматар “ціхага палявання”выдатна ведае: дзе быў пень, могуць быць і апенькі. І вось у сённяшнюю цёплую “еўразіму” гэтыя дружныя лясныя госці вырашылі дружнымі сямейкамі паказацца з-пад снегу, каб памыцца пад снежаньскім дожджыкам.
І хто ж пасля гэтага скажа, што Новы год не дорыць цуды?
Антон ЦЫМУС
Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
