Сяргей ГАЛОЎЧЫК: «Знойдзем управу і на сямейных агрэсараў»

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей ГАЛОЎЧЫК:

– Моцная і надзейная сям’я патрэбна кожнаму чалавеку. Аднак сучасныя жыццёвыя рэаліі прымушаюць задумацца над тым, што дамашняе насілле не толькі прычыняе фізічны боль, але і прыводзіць да сістэматычнага псіхічнага ўздзеяння аднаго члена сям’і на іншых праз знявагі, абразы, узмацненне эканамічнай і іншай залежнасці.

У адносінах да сямейных агрэсараў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 10.1 КаАП за нанясенне пабояў, якое не прывяло да прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут у дачыненні да блізкага родзіча, члена сям’і ці былога члена сям’і, або парушэнне ахоўнага прадпісання. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 10 базавых велічыняў, грамадскія работы альбо адміністрацыйны арышт.

Акрамя таго, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” да асобы, якая дапускае насілле ў адносінах да членаў сям’і, магчыма прымяненне ахоўнага прадпісання на тэрмін да 15 сутак. Калі вы сталі ахвярай хатняга гвалту або ведаеце, што ў нейкай сям’і склалася неспрыяльная абстаноўка, яе члены злоўжываюць алкаголем, дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, просім паведаміць дадзеную інфармацыю ў органы ўнутраных спраў.

Для прафілактыкі і ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню злачынстваў супраць жыцця і здароўя па 7 студзеня 2024 года на Жабінкаўшчыне праводзіцца “Комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку ўчынення асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя”.

Падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.