Жабінкаўскі раён: «Дзе работнік? На паперы!»

Гэты прынцып жыцця грыбаедаўскага Фамусава аказаўся даволі-такі жывучым. Са снежня мінулага года Людміла М. працавала на пасадзе старшыні жыллёва-спажывецкага кааператыва №11. У яе абавязкі ўваходзіла выкананне арганізацыйна-распарадчых функцый, у тым ліку і бухгалтарскага ўліку.

Для таго, каб налічваўся працоўны стаж дачцэ Вікторыі, якая з 1 чэрвеня нібы была працаўладкавана дворнікам у ЖСК-11, Людміла ўнесла ў дакументы заведама лжывыя звесткі. Хаця ўбірала тэрыторыю Зінаіда Р. Вядома, памагчы дачцэ маці не змагла, бо ў хуткім часе падлог выявіўся.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.