Жабінкаўскі раён: Узяў… крэдыт у зламысніка

Зламыснік меў намер украсці грошы ў Сяргея Ж. з дапамогай кап’ютарнай тэхнікі. 15 верасня ён адправіў спасылку на нейкі дадатак у інтэрнэце. Калі ж Сяргей устанавіў яго на свой мабільны тэлефон, незнаёмец пераканаў яго ўзяць крэдыт на суму ў 15 тысяч рублёў.

Якія трэба было знайсці словы, каб чалавек праз тры дні ў другім банку ўзяў яшчэ крэдыт больш чым на 14 тысяч? Толькі затым прыйшло да Сяргея Ж. усведамленне, што абвялі яго вакол пальца і давядзецца яму выплачваць тыя крэдыты з працэнтамі. Узбуджаны крымінальныя справы.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.