Жыхаркі Жабінкаўскага раёна засталіся без адзення і без грошаў

Камп’ютар не толькі ведаў дадае, знаёміць з сучаснымі навінамі, але і вучыць быць пільнымі, бо развялося нямала жадаючых пажывіцца за кошт даверлівых. І бяруць яны сабе ў падмогу сучасную тэхніку.

Напрыклад, невядомая асоба атрымала несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі і ўкрала з бягучага разліковага рахунку Таццяны Ш. 2250 рублёў. Жанна К. такім чынам у адначассе недалічылася больш за 900 рублёў, а Валянціна С. – 7300. Захацела Крысціна С. набыць сабе моднае адзенне і абутак, аб продажы якіх прачытала ў сацыяльнай сетцы “Інстаграм”, але натрапіла на жулікаў, і цяпер ні грошай, ні абноўкі. Па ўсіх гэтых выпадках узбуджаны крымінальныя справы.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.