
Маці – самае дарагое, што ёсць у дзіцяці. Змалку яно адчувае матуліну пяшчоту ды ласку і расце, набірае сілу пад яе пільным наглядам. А калі гэтага няма, калі маці вядзе разгульны лад жыцця, тады пытанні выхавання бярэ на сябе краіна, ды гора-маці абавязана кампенсаваць расходы на ўтрыманне непаўналетніх у дзяржаўных установах.
Ірына С. нарадзіла трое дзетак і за свае паводзіны была пазбаўлена мацярынства. Уладкаваўшыся падсобнай рабочай у ПМК-10, яна паводзіць сябе не лепшым чынам: толькі ў чэрвені і ліпені жанчына дапусціла 35 прагулаў. Гэта пацягнула за сабою няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яе непаўналетніх дзяцей. Супраць Ірыны С. узбуджана справа па частцы 2 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса краіны.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
