
Інтэрнэт часам прыносіць сюрпрызы, на жаль, не заўсёды прыемныя. Гэта ўласна зведаў Андрэй П., які гуляў у бот-акаўнце месенджэра “Теlеgrаm” ды выйграў паўтысячы рублёў. Не паспеў ён узрадавацца, як адразу са шчасліўчыкам звязаўся невядомы. Той амаль пяць гадзін настойліва пераконваў Андрэя ў неабходнасці пералічыць грашовыя сродкі для ўплаты падатку за гэты самы выйгрыш. Калі Андрэй зрабіў тое, што прасіў зламыснік, “шчасліўчык” у той жа момант пазбавіўся выйграных грошай.
Другі невядомы ўгаварыў Вадзіма Д. набыць білеты ў тэатр. У ходзе перапіскі “добразычлівец” атрымаў несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі і ўкраў з Вадзімавага карт-рахунку каля 200 рублёў. Супраць першага злачынцы ўзбуджана Крымінальная справа па частцы 1 артыкула 209, супраць другога – па частцы 1 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%