Наш зямляк Сяргей Грудніцкі. Невядомыя старонкi гiсторыi

Адно з найменшых паселішчаў на Жабінкаўшчыне – Хмялёўка – радзіма сапраўднага героя. Тут у сакавіку 1957 года прыйшоў на свет прапаршчык Сяргей Грудніцкі (1957-1988). Яму было наканавана пражыць зусім не шмат, але яго імя дасюль шануюць на Жабінкаўшчыне.

У 1980 годзе Сяргей Антонавіч канчаткова звязаў свой лёс з Савецкай Арміяй і ў жніўні 1986-га трапіў у Афганістан, дзе ішла неабвешчаная крывавая вайна. Заставалася зусім нядоўга да яе заканчэння, калі нараджэнец вёсачкі Хмялёўка не выйшаў жывым з-пад варожага агню. Адбылося гэта 35 гадоў таму – 18 верасня 1988-га.

Герой, увекавечаны пасмяротна медалямі, пахаваны ў Брэсце, яго імя згадваецца на мемарыяле ў цэнтры Жабінкі.

Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.