“Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць”

Гэтак названы конкурс, прапанаваны Генеральнай пракуратурай краіны. Творчае спаборніцтва знайшло ўвасабленне ў праекце, распрацаваным і прэентаваным на Жабінкаўшчыне напярэдадні 22 чэрвеня.

На прэзентацыі праекта прысутнічалі кіраўнік раёна Андрэй Кузьміч, яго намеснік Іна Тарасевіч і пракурор Дзмітрый Марачук. Макет передадзены ў музейны пакой сярэдняй школы №1.

Сэнс конкурсу зразумелы: захаваць гістарычную памяць пра ліхалецце, не забывацца на шматлікія яго ахвяры і старацца не дапусціць, каб зноў беларуская зямля і яе жыхары прайшлі праз тыя пакуты, што выпалі на долю іх продкаў у 1941–1945 гадах. Як некалі пісаў паэт: “Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым! Згадаем горда і проста загінулых у барацьбе”.

Пакрокава жабінкаўцы пашыраюць свае веды пра мінулае. Першым такім значным крокам стала выданне ў 1999 годзе раённай кнігі “Памяць”. Дзякуючы напружанай працы былі адшуканы шматлікія архіўныя дакументы, складзены спісы загінулых мірных жыхароў, воінаў-жабінкаўцаў – удзельніў вайны і чырвонаармейцаў, што вызвалялі нашу зямлю ў ліпені 1944-га. Пазней мясцовыя краязнаўцы папаўнялі і нярэдка ўдакладнялі ранейшыя звесткі. Усё гэта стала падставай для стварэння праекта “Жабінка гістарычная”, над якім найбольш пашчыравалі нашы бібліятэкары. На вуліцах горада-спадарожніка з’явіліся шыльды з QR-кодамі. З іх дапамогай кожны можа пашырыць свае веды. Наступным моцным штуршком для таго, каб тэма Жабінкі ў ваенную пару набыла новае гучанне, стала ўзбуджэнне ў красавіку 2021 года крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Так, захоўваецца яшчэ шмат белых плямін пра чорныя часы, і пакуль існуюць архівы і жывыя апошнія сведкі, неабходна паспець як мага больш даведацца пра мінулае, найперш дзеля сённяшніх пакаленняў.

Сёлета зроблены чарговы крок – у Жабінцы створаны інтэрактыўная карта, аўдыягід і макет мястэчка Жабінкі ваеннай пары. Гэты праект – вынік агульнай працы метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ирыны Созінавай, педагога цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі Святланы Постнікавай, настаўнікаў Ірыны Бялавенцавай, Анастасіі Баган і Паўла Шмурадкі.

Уяўна для стварэння макета за аснову ўзята карта паселішча 30-х гадоў. Сярод знакавых месцаў – чыгуначны вакзал у Жабінцы; былая школа, дзе ў вайну стаялі вайсковыя часці, а зараз знаходзіцца цэнтр творчасці; дамы на сучаснай вуліцы Кірава, у якіх месцілася жандармерыя і жыла Флорыя Будзішэўская, што ратавала яўрэйскіх дзяцей. Акрамя таго, асобна пазначаны гета і тагачасная плошча, на якой акупанты праводзілі, між іншым, жорсткія катаванні.

Макет дазволіць юным жабінкаўцам больш даведаць пра мінулае роднага краю. Аднак даследаванні не спыняюцца. Неўзабаве плануецца стварэнне книгі аб генацыдзе насельніцтва Жабінкаўшчыны ў гады вайны.

Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Кацярыны ЯКУБЁНАК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.