СВЯТА АХОЎНІКАЎ НАСТРОЮ

Сёлета ў 25 раз Беларусь адзначае Дзень работнікаў культуры. Свята аб’ядноўвае тых, для каго культура стала не проста прафесіяй, але самім жыццём. 5 кастрычніка яркія, творчыя і вельмі таленавітыя прадстаўнікі Брэстчыны, якія штодня рознымі мастацкімі сродкамі дораць нам добры настрой, сабраліся ў Баранавічах.

Прафесійнае свята — заўсёды выдатная нагода сказаць добрыя словы і ўручыць заслужаныя ўзнагароды людзям, што развіваюць айчынную культуру і памнажаюць духоўны дабрабыт краіны пад белымі крыламі.
Ва ўрачыстасці браў удзел кіраўнік вобласці Юрый ШУЛЕЙКА, які прамовіў у сваім віншаванні:
— Я сёння зразумеў, які эпітэт падыходзіць да работнікаў культуры. Вы — ахоўнікі настрою, бо задаяце той настрой людзям, з якім яны крочаць па жыцці.
Лепшым культработнікам Брэстчыны старшыня аблвыканкама ўручыў заслужаныя ўзнагароды, пры гэтым зазначыў, што “гэта людзі асабліва таленавітыя, якія ўмеюць спяваць, чытаць вершы, пісаць музыку, глыбока вывучаць гісторыю і быць правадніком своеасаблівай і рознабаковай культуры нашага беларускага народа”. Дарэчы, і сам Юрый Вітольдавіч не застаўся без вельмі сімвалічнага падарунка: кіраўнік вобласці атрымаў ад работнікаў культуры дырыжорскую палачку.
Між тым, да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Беларусі Вікторыя РАТАБЕЛЬСКАЯ, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей ПАНАСЮК і старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна КРЫНЕЦ.
Надзвычай прыемна, што на сцэну ўзнімалася, каб атрымаць з рук Галіны Уладзіміраўны і Сяргея Барысавіча Ганаровую грамату, і прадстаўніца Жабінкі — рэжысёр цэнтралізаванай клубнай сістэмы Яна МАКАСЮК.
Ужо мінула пяць гадоў, як Яна Дзмітрыеўна далучылася да творчай сябрыны жабінкаўскіх работнікаў культуры. Спачатку загадвала дзі-цячым сектарам гарадскога Дома культуры, а гэта значыць — дарыла добры настрой самым маленькім жыхарам нашага горада. Паспрабавала сябе і ў іншых справах: была культарганізатарам ГДК і вяла
тэатральную дзіцячую студыю “Экспромт”, якая займалася правядзен-нем навагодніх ранішнікаў ды іншых гульнявых мерапрыемстваў. І вось летась, атрымаўшы ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна дыплом аб вышэйшай адукацыі, стала тым, кім ёсць, і цяпер амаль немагчыма ўявіць нейкае гарадское ці раённае свята без яе ўдзелу. Таму не дзіўна, што праца рэжысёра з Жабінкі была належна адзначана напярэдадні прафесійнага свята.
А яно, тое свята, працягвала крочыць па краіне. Нездарма ў народзе каждуць: “Ні дня без свята”. І ўжо 6 кастрычніка ў сталіцы адбылася імпрэза рэспубліканскага маштабу з удзелам творчых работнікаў з усёй Беларусі. У складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці, між іншым, на цудоўным мерапрыемстве пабывала кіраўнік сектара культуры Жабінкаўскага райвыканкама Любоў КЛІМАВЕЦ. А ў пятніцу, 7 кастрычніка, свае таленты на сцэне ГДК раскрывалі і жабінкаўскія артысты. Лепшыя з лепшых з нагоды прафесійнага свята атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Пра тое, як Жабінка адзначала Дзень работнікаў культуры, падрабязней чытайце ў наступным нумары раёнкі.
Анатоль БЕНЗЯРУК
На здымку: жабінкаўцы на свяце ў Баранавічах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.