Такую назву носіць віртуальны фестываль-конкурс, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі. Творчыя работы прымаюцца да 17 сакавіка. Жыхары Жабінкаўшчыны і суседніх гарадоў любога ўзросту, якія пішуць і выконваюць уласныя і чужыя вершы, а таксама барды — выканаўцы сваіх песень, могуць паўдзельнічаць у спаборніцтве.
На конкурс неабходна даслаць работы з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара (чытальніка) і яго ўзросту. Аўтары могуць прапанаваць 1-3 вершы, чытальнікі — 1-3 відэаролікі з выкананнем уласных, з чытаннем уласных ці іншых аўтараў. Пры гэтым працягласць ролікаў — да трох хвілін. Барды прадастаўляюць 1-3 відэаролікі ў аўтарскім выкананні на свае вершы працягласцю да 5 мінут.
Матэрыялы накіроўваюцца ў асноўную пляцоўку “УКантакце” “КНИГОЛЮБ и Жабинка талантливая” або па электроннай пошце kniga@brest.by.
Ужо дасланыя конкурсныя работы можна пабачыць і за іх прагаласаваць на асноўнай пляцоўцы ці на ютуб-канале Жабінкаўскай ЦБС.
Па выніках фестывалю-конкурсу будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях “Аўтарскае паэтычнае слова”, “Аўтарская песня”, “Лепшы чытальнік” і “Самы юны паэт”.
Па выніках глядацкага галасавання прадугледжаны спецыяльны прыз. У фінальныя дні конкурсу работы, якія набяруць найбольшую колькасць лайкаў і каментарыяў, будуць сабраныя ў адзін пост для правядзення выніковага глядацкага галасавання.
Прызёраў конкурсу абвесцяць 21 сакавіка — у Сусветны дзень паэзіі, яны атрымаюць сертыфікаты.
Аргкамітэт
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%