Абмеркавалі змяненні ў Канстытуцыю і развіццё Жабінкі

На Жабінкаўшчыне працягваецца абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны. Прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса і экспертнай супольнасці наведалі закрытае акцыянернае таварыства “Консул”. Адкрыў дыялог старшыня райвыканкама Вадзім КРАЎЧУК. Ён засяродзіў увагу на развіцці раёна, у прыватнасці, на добраўпарадкаванні тэрыторый, развіцці транспартных зносін і лагістыкі. Кіраўнік раёна адзначыў немалы ўклад прадпрыемства па вытворчасці прэміксаў у эканамічнае развіццё раёна.
Акцэнт на тэорыі і метадалогіі развіцця канстытуцыяналізму ў Беларусі зрабіў эксперт Генадзь ІВАНЧЫН. Аналітык адзна-чыў: працэсы зменаў беларускай палітычнай сістэмы носяць мадэрнізацыйны характар і заснаваны на гістарычнай спадчыне дзяржавы. У якасці спікераў на сустрэчы выступілі таксама член Савета Рэспублікі, старшыня райсавета дэпутатаў Анатоль ШАЛТАНЮК і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй КУЗЬМІЧ.
У другой частцы сустрэчы па традыцыі работнікі “Консула” мелі магчымасць задаць гасцям хвалюючыя пытанні. Напрыклад, яны цікавіліся, ці будуць у гарадскім парку ўсталяваны каруселі для самых юных жабінкаўцаў; якія работы праводзяцца зараз у возеры ў парку; ці плануецца дадатковы маршрут гарадскога транспарта паблізу “Консула”; дзе вясной запланавана адрамантаваць асфальт і ці хутка ў горадзе з’явяцца веладарожкі.
Кіраўнік раёна даў разгорнутыя адказы на гэтыя пытанні, а таксама расказаў, што ў бліжэйшым будучым чакае жабінкаўцаў. Напрыклад, сёлета будаўнікі ПМК-10 павінны здаць доўгачаканы аб’ект — дзіцячы сад на 240 месцаў. Закладзены першы дзевяціпавярховы дом, які летам— восенню прыме навасёлаў з Брэста і Жабінкі. Запланавана будаўніцтва яшчэ трох дзевяціпавярховак. Горад-спадарожнік прырасце ў бліжэйшы час гандлёвым цэнтрам, аб’ектам грамадскага харчавання, якога так не хапае нашаму райцэнтру. “Сёлета адкарэкціруем генеральны план развіцця Жабінкі, — падкрэсліў Вадзім Васільевіч. — Увага будзе нададзена пляцоўкам не толькі пад прыватнае жыллё, але і пад шматпавярховую забудову. У прыватнасці, плануецца змяніць канцэпцыю тэрыторыі ў паўднёвай частцы горада. Уздоўж ракі пабудуем шматпавярховыя дамы і сфарміруем набярэжную. Трэба, каб горад-спадарожнік адпавядаў свайму статусу і стаў камфортным для жыцця і вядзення бізнесу”.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.