Размова атрымалася шчыраю

Звычайна ў ролі асветнікаў выступаюць журналісты і пісьменнікі, у аўторак, 11 студзеня, усё было крыху інакш. На размову ў газету прыйшлі нашы няштатныя аўтары і “штатныя” падпісчыкі, з кім падтрымліваем моцную ўзаемасувязь многія гады. На вуліцу Будзённага, 8 завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна КАЛЫБСКАЯ, загадчык юрыдычнай кансультацыі Жабінкаўскага раёна Таццяна ЯРОХІНА і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена РАДКЕВІЧ.
Нагода для сустрэчы — надзённая: абмеркаванне праекта зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі нашай краіны, які вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Ніна Уладзіміраўна падрабязна распавяла пра істотныя змены ў новы Асноўны Закон.
Абмеркаванне Канстытуцыі працягваецца. Да слова, днём раней Ніна КАЛЫБСКАЯ і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла ВАЛЕТАВА з той жа місіяй наведалі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Антон БЕРАСТОК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.