Таццяна НЯМЕНЬШАЯ:
– Канстытуцыя пачынаецца высокімі словамі: “Мы, народ Рэспублікі Беларусь”, а гэта значыцца – адказнасць за лёс роднай краіны кожны павінен адчуваць на сябе. Ужо у прэамбуле праекта зменаў і дапаўненняў новага Асноўнага Закона гучаць назвычай важныя словазлучэнні: “захаванне нацыянальнай самабытнасі і суверэнітэту”, культурныя і духоўныя традыцыі”. Лічу, што гэта менавіта той фундамент, на якім будуецца дзяржаўнасць і непаўторнасць беларускай нацыі. Нездарма самы першы ўказ кіраўніка дзяржавы, падпісаны ў першы дзень сёлетняга года, абвяшчае 2022-гі Годам гістарычнай памяці. Вось падмурак, на якім стаіць і мацнее ўсялякая краіна. Тая самая думка плануецца быць замацаванай і ў новай Канстытуцыі. Прынамсі, артыкул 15 дапаўняе палажэнне: “Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гістарычным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%