Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Надзея ДЗЕМІДЗЮК:

– Вельмі важная справа – абнавіць галоўны дакумент краіны. Ужо даводзілася размаўляць з людзьмі, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у распрацоўцы новай Канстытуцыі. Ад іх ведаю, што над Асноўным Законам працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, якія ведаюць не толькі юрыдычныя тонкасці, але і само жыццё. Распрацоўшчыкі разумеюць: ствараць дакумент, па якім давядзецца жыць краіне не адзін год, нельга неабдумана і паспешліва. Таму вывучаецца вопыт ранейшых Канстытуцый і нават законаў іншых краін. Бачна, што ў нечым нават наш сённяшні Асноўны Закон, прыняты ў 1994 годзе са зменамі і дапаўненнямі, зацверджанымі на агульнанародных рэферэндумах, лепшы, чым канстытуцыя ЗША. Мы ўжо жывем крыху ў іншы час. Людзі новага пакалення, за чвэрць стагоддзя многае змянілася ў грамадстве. Таму, лічу, змены ў Асноўны Закон прыспелі, бо павінны ісці ў нагу з часам, рухаць жыццё наперад. Галоўнае, на мой погляд, каб дзейнічалі і выконваліся законы. Бо якімі б добрымі яны ні былі, калі законы застаюцца толькі на паперы, гэта не спрыяе развіццю краіны.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.